Ражджаство Хрыстова ў весцы Востраў

7 студзеня 2018 года, у свята Ражджаства Хрыстова настаяцель прыхода святых апосталаў Пятра і Паула вескі Востраў пратаіерэй Раман Белавус здзейсніу святочную літургію. Асаблівую ўрачыстасць святу надалі калядныя песні, якія былі выкананы хорам прыходу ды дзіцячым ансамблям пад кіраўніцтвам Вольгі Мікалаеўны Саванчук. У канцы набажэнства да веруючых звярнуўся настаяцель прыхода. Ён павіншаваў прыхажан са святам, пажадаў ім поспехаў у духоўным жыцці, моцнага здароўя, сямейнага дабрабыту і радасці.

Просмотрено: 127 раз.

Комментирование запрещено