…У іх хацелася ўглядацца, спыніцца, адчуць тую чысціню, веліч і сілу, што зыходзіць ад абразоў.
Сярод работ маладзечанскай мастачкі Ядзвігі Сянько – спісы з вядомых праваслаўных і каталіцкіх абразоў, многія ўпрыгожваюць храмы Беларусі, а некаторыя можна ўбачыць у прыватных калекцыях аматараў жывапісу і іканапісу. Больш як два дзесяцігоддзі назад яна атрымала благаславенне Патрыяршага экзарха ўсяе Беларусі Філарэта на напісанне ікон. Гэтымі днямі двухсотая выстава мастачкі пад назвай «Святло незгасальнае» разгарнулася ў нашай купалаўцы.
Божая Маці «Уладзімірская», «Астрабрамская», «Будслаўская», «Казанская», вобразы Ісуса Хрыста, лікі святых … Ля кожнай работы нашы землякі, што сабраліся ў літаратурнай гасцёўні бібліятэкі, спыняліся, дзяліліся ўражаннямі, адзначалі, як выразна, яскрава мастачка перадае вочы святых. Такое па сілах не кожнаму, толькі чуламу, нераў-надуш-наму чалавеку. Благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй Георгій Жытко адзначыў, што пісаць іконы здольны чалавек чысты, светлы ў сваіх думках і памкненнях.
Выстава працягнецца да 1 красавіка, уваход бясплатны. Купалаўка запрашае пазнаёміцца ўсіх жадаючых з духоўнай творчасцю Ядзвігі Сянько штодзённа з 9.00 да 18.00.
Маргарыта КУХТА.
Статья взята с сайта: lves.by
Просмотрено: 37 раз.