Віншаванне благачыннага цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэя Георгія з Уваскрасеннем Госпада Ісуса Хрыста

Нябёсы дастойна няхай весяляцца,

І зямля няхай радуецца…

Бо паўстаў Хрыстос – Радасць вечная.

Дарагія і ўзлюбленыя ў Хрысце браты і сёстры!

Хрыстос уваскрэс!

Гэтыя словы, падобна сонечнаму промню, разганяюць начную цемру і абвяшчаюць раніцу жыцця, сцвярджаюць Царства благадаці і радасць аб Уваскрэслым Госпадзе.

“Хрыстос уваскрэс” – лікуе сэрца!

“Хрыстос уваскрэс” – радуецца розум!

“Храстос уваскрэс” – святкуе воля, абноўленая подзвігам посту!

Нам зноў і зноў хочацца паўтараць гэтыя словы. Уся наша істота (сутнасць) жадае напоўніцца благадаццю Уваскрэслага Бога, таму што “не адным хлебам жыве чалавек, а ўсякім словам, якое выходзіць з вуснаў Госпада”. І калі мы будзем трымацца высокіх узораў жыцця, пабудаванага паводле закона Гасподняга, тады зможам спадзявацца, што благадаць Божая будзе на нас і на нашых дзецях.

Час гістарычнай буры не павінны сціраць з нашай памяці, з патаемных глыбінь народнага жыцця спасіцельныя ісціны хрысціянскай веры, якія робяць дастойным жыццё старэйшых пакаленняў і закладаюць добры падмурак да пакаленняў наступных. Гістарычная адказнасць для нас, хрысціян, якраз і заключаецца ў тым, каб захоўваць гэтыя ісціны і ўвасабляць іх у жыццё.

Дарагія землякі! Пасха Гасподня – гэта перамога жыцця ў яе самым глыбінным, першапачатковым сэнсе. Гэта якраз такая дасканальная радасць, пра якую гаварыў Гасподзь, асабліва падкрэсліваючы, што яе “ніхто не адыме ў нас”.

Будзем жа шчодра дзяліцца ёю з нашымі бліжнімі… Няхай жа будуць на справе выкананы ў жыцці кожнага з нас словы пасхальнага канона: “Воскресения день, и просветимся торжеством, и друг друга обымем, рцем: братие, и ненавидящим нас простим вся воскресением, и тако возопиим: Христос воскресе из мертвых, смертию смерть поправ, и сущим во гробех живот даровав”.

Са Святам!!!

Благачынны цэркваў Ляхавіцкай акругі протаіерэй

Георгій ЖЫТКО.

 

Просмотрено: 71 раз.

Комментирование запрещено